Общество

Валожынскі аўтавакзал – гэта галоўная кропка ў разгалінаванай сетцы транспартнай камунікацыі раёна. Штодзень у 6 гадзін раніцы тут распачынаецца загадзя спланаваная работа па дастаўцы пасажыраў да месца прызначэння. Дыспетчарская служба аператыўна ўключаецца ў напружаны вытворчы працэс, які заканчваецца позна вечарам. Пасажырапаток даволі ўнушальны. Напрыклад, у мінулым месяцы паслугамі грамадскага транспарту ў горадзе скарысталіся 3900 чалавек, 16700 – на прыгарадных маршрутах, 7100 – на міжгародніх. Вытворчая дзейнасць філіяла № 14 горада Валожына ААТ “Мінаблаўтатранс” – гэта і грузаперавозкі. У мінулым месяцы вадзіцелямі грузавога транспарту мясцовага аўтапарка перавезена амаль 33 тысячы тон разнастайных грузаў.

7-28-10

У гэтым працоўным калектыве нямала людзей, якія аддалі роднаму прадпрыемству па 25 і больш гадоў. Уладкоўваецца сюды і моладзь. Тут у цане стараннасць, руплівасць, клопат пра бяспеку руху і тэхналагічную дысцыпліну. Традыцыйна лепшыя з лепшых работнікаў аўтапарка № 14 будуць адзначаны ўзнагародамі з нагоды прафесійнага свята, якое прыпадае на нядзелю.

На здымку: вадзіцель пасажырскага аўтобуса Анатолій Рыгоравіч САФРОНАЎ, начальнік аўтавакзала горада Валожына Вольга Рыгораўна КРАСОЎСКАЯ, вадзіцелі Іван Іванавіч ЦІШКЕВІЧ, Фёдар Раманавіч ЮХНЕЎСКІ.

Ірына ПАШКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий