Общество

Восеньскае мерапрыемства, прысвечанае прызыву юнакоў на тэрміновую воінскую службу, прайшло ў РЦК у мінулую пятніцу.

Сёлета рады салдат беларускай арміі папоўняць 53 навабранцы з Валожыншчыны. Хлопцам выпадае магчымасць праявіць сябе ў розных воінскіх фарміраваннях і падраздзяленнях. Некалькі прызыўнікоў выказалі цвёрдае жаданне служыць у войсках дзяржбяспекі і спецыяльнага прызначэння. Сярод такіх – Сяргей ШАХРАЙ, Андрэй ІОДА і Улад СТАШЭЎСКІ (на фота справа).

1-11

Пачаў мерапрыемства начальнік адасобленай групы Маладзечанскага і Валожынскага ваенных камісарыятаў Юрый Нахай. Падпалкоўнік выказаў упэўненасць, што моладзь не падвядзе і будзе годна вартаваць спакой Радзімы. Слова перад будучымі навабранцамі таксама трымалі прадстаўнікі міліцыі і МНС, вопытам нясення пачэснай службы падзяліўся падпалкоўнік запасу, член Саюза афіцэраў Беларусі Уладзімір Сёмін. Ад імя ўсіх матуль наказ дала Таццяна Ляшкевіч. Артысты раённага Цэнтра культуры падарылі прысутным музычныя нумары. А ваеннаслужачыя в/ч 30695 правялі традыцыйныя конкурсы і запрасілі прызыўнікоў на экскурсію ў воінскую часць.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА



Добавить комментарий