Дзень за днём

Общество

За творчую працу і актыўны ўдзел у жыцці абласнога аддзялення граматай ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” ўзнагароджана кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” РЦК Валянціна Гіруць-Русакевіч. На справаздачна-выбарным сходзе абласнога творчага саюза ў канцы 2010 года яна вылучана дэлегатам на з’езд Саюза пісьменнікаў Беларусі, які адбудзецца сёлета.

У абласным конкурсе на лепшую аграсядзібу пераможцаў і лаўрэатаў вызначалі па пяці намінацыях. Больш за ўсё ўзнагарод (першае і трэція месцы ў чатырох намінацыях) атрымала наша аграсядзіба «Ганка», гаспадаром якой з’яўляецца вялікі энтузіяст аграэкатурызму і знаўца народных традыцый Аляксандр Ганец.

У спаборніцтвах па шахматах сярод каманд сярэдніх школ у рамках XXIII раённай спартакіяды школьнікаў лідзіравала каманда Багданаўскай СШ, 2-ое месца ў СШ № 1 райцэнтра, івянецкія школьнікі сталі трэцімі. Сярод базавых школ прызёрамі сталі каманды Вайганаўскай і Дубінской школ, якія занялі адпаведна 1-ае і 2-ое месцы.

У мінулым годзе на прымусовае лячэнне ад алкагалізму накіраваны ў ЛПП 38 жыхароў раёна (у тым ліку 4 жанчыны). Некаторыя з накіраваных не адчуваюць сябе ў данай установе навічкамі, бо ўжо бывалі тут у якасці пацыентаў. Яшчэ 15 злоўжываючых асоб рызыкуюць у хуткім часе быць адпраўленымі ў ЛПП.



Добавить комментарий