Набегалi… на стадыён

Общество

У Івянцы адкрылі першы безбар’ерны стадыён, прызначаны для дзяцей з інваліднасцю.

Спартыўная пляцоўка размясцілася на тэрыторыі Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната. Яна пабудавана на сродкі, сабраныя падчас дабрачыннага праекта “#velcombegom: Кіламетры дапамогі”. Беларусы з усяго свету бегалі, каб дапамагчы дзецям, а кожны заваяваны імі кіламетр пераводзіўся ў рублі. Усяго больш за 2 тысячы чалавек прабеглі амаль 20 тыс. км і сабралі такім чынам суму на стварэнне безбар’ернага стадыёна.

Стадыён пакрыты палімерным матэрыялам і абсталяваны зручнымі заездамі для дзяцей на калясках. На полі ўстаноўлены баскетбольныя кольцы, футбольныя вароты, нацягнута валейбольная сетка. Пляцоўку можна выкарыстоўваць таксама для ранішняй зарадкі і танцаў на калясках. Побач размешчаны імправізаваныя трыбуны – месцы для гледачоў.

Будаўніцтва стадыёна абышлося прыкладна ў Br400 млн недэнамінаваных рублёў.

Калі раней пад нагамі дзяцей быў звычайны дзёран, то зараз – якаснае і зручнае пакрыццё. Такія стадыёны ў Беларусі пакуль шырока не распаўсюджаны, аднак яны маюць вялікую ролю ў развіцці дзяцей з інваліднасцю.

Алена ПАШКЕВІЧ



Добавить комментарий