На Валожынскiм кiрмашы ўсе тавары харашы!

Официально

Плошча Свабоды райцэнтра ў нядзелю 30 кастрычніка міжволі вярнула сабе ранейшы статус – рыначная. Яна спецыяльна загадзя была выслабанена ад звыклых шматлікіх легкавушак, міні-аўтобусаў, якія традыцыйна паркуюцца тут, і аддадзена пад вялікі кірмаш, што вольна раскінуў свае шатры…

 Па распараджэнні старшыні райвыканкама Мікалая Анатольевіча Астрэйкі на гарадской плошчы праводзіўся чарговы сельскагаспадарчы кірмаш. Ён быў чацвёрты па ліку і, дарэчы, самы маштабны (папярэднія праходзілі на тэрыторыі рынку па вуліцы Савецкай).

1-4-11

2-4-11

Распачаўся гандаль у 9 гадзін раніцы і доўжыўся да поўдня. Кіраўніком раённай улады М. А. Астрэйкам была пастаўлена задача перад аддзелам эканомікі райвыканкама падрыхтаваць кірмаш так, каб пакупнікам быў прапанаваны максімальны асартымент прадукцыі. Вырашылі запрасіць як мага больш удзельнікаў-гандляроў: сельскагаспадарчыя і перапрацоўчыя прадпрыемствы, фермераў, райспажыўтаварыства, філіял Маладзечанскага малочнага камбіната і інш. Акрамя валожынскіх суб’ектаў гаспадарання 30 кастрычніка ў райцэнтр прыехалі са сваёй прадукцыяй вытворцы з Салігорскага і Маладзечанскага раёнаў, якія бойка гандлявалі жывой рыбай. Гаспадар-аднаасобнік з Воранаўскага раёна прывёз агародніну розных відаў.

Ірына ПАШКЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий