Віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Общество

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Адзначаючы чарговую гадавіну гэтай падзеі, з вышыні мінулага часу мы ўпэўнены ў яе велічы і сусветным значэнні. Рэвалюцыя 1917 года змяніла ход гісторыі, дала кірунак будаўніцтву новага грамадства, беларускі народ атрымаў рэальную магчымасць для фарміравання сваёй дзяржаўнасці. Прысутнасць у святочным календары нашай краіны даты 7 лістапада – гэта даніна павагі сучаснага грамадства да гістарычнай памяці народа. Гэта дзень, калі мы ўспамінаем поспехі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, без якіх былі б немагчымымі сённяшнія дасягненні нашай Радзімы.

Дарагія валожынцы, ветэраны вайны і працы, моладзь! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў у працы на карысць нашага раёна і дзяржавы.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий