Общество

На абласным конкурсе “Майстар Мінскай вобласці-2016” у ліку пераможцаў ёсць і прадстаўніца нашага раёна С. М. РУСІНОВІЧ. Святлана Мікалаеўна ўжо амаль 10 гадоў працуе сацыяльным работнікам аддзялення сацдапамогі на даму ТЦСАН.

Пад апекай сацыяльнага работніка – 12 адзінокіх людзей з вёсак Даўбені, Паморшчына, Яшкавічы і Ляшчатка. Для кожнага з іх яна даўно стала роднай: старэнькія бязмежна ўдзячны С. М. Русіновіч за клопат, падтрымку і дапамогу.

Перамога ў конкурсе стала для сацработніка прыемнай падзеяй. Святлана Мікалаеўна шчыра дзякуе за падтрымку свайму калектыву і падапечным, без якіх ужо не ўяўляе заўтрашні дзень.

Сяргей САДОЎСКІ

Фота прадастаўлена ТЦСАН



Добавить комментарий