Радкi ў гiсторыi санiтарнай службы

Общество

У гэтыя восеньскія дні санітарна-эпідэміялагічная служба нашай краіны святкуе свой 90-гадовы юбілей. З гэтай нагоды сёння святочнае мерапрыемства ладзіцца ў актавай зале раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

На яго запрошаны шмат шаноўных гасцей, ветэраны калектыву, якія некалі шчыра дзяліліся з маладым папаўненнем сваімі набыткамі ў ліквідацыі ўспышак розных інфекцыйных захворванняў, падтрыманні санітарыі і гігіены на належным узроўні.

З 1944 па 1975 гады калектыў узначальвала Галіна Георгіеўна Красільнікава. Цяперашні галоўны санітарны ўрач раёна Аляксандр Уладзіміравіч Дубовік, шосты па ліку, прызначаны на гэту пасаду ў 2014 годзе. Пад яго кіраўніцтвам працуюць 44 спецыялісты, якія стаяць на варце аховы здароўя насельніцтва раёна, дабіваюцца высокіх паказчыкаў у рабоце. У мінулым годзе калектыў нашага Цэнтра заняў трэцяе месца ў вобласці.

Загадчыца аддзела гігіены Святлана Аляксандраўна Марчык адзначана значком “Выдатнік аховы здароўя”. Як малады спецыяліст, яна прыйшла працаваць у раённую санітарную службу ў 1984 годзе. За мінулыя дзесяцігоддзі зарэкамендавала сябе высокакваліфікаваным прафесіяналам. І сёння сама перадае свае веды і вопыт маладым калегам.

Наталля ШТЭЙНЕР



Добавить комментарий