Общество

10 лістапада адзначаўся Дзень ушанавання ветэранаў міліцэйскай службы і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Ветэранская арганізацыя раённага аддзела ўнутраных спраў налічвае 64 члены. Сярод іх – Юльян Міхайлавіч БАЛДОЎСКІ, які сёлета святкаваў юбілейны дзень нараджэння. Павіншаваць былога калегу завіталі спецыяліст крымінальна-папраўчай інспекцыі А. Г. Махмудаў і намеснік начальніка С. А. Гелда.

9-11-11

Юльян Міхайлавіч больш за два дзясяткі гадоў адпрацаваў у РАУС. Узначальваў аддзелы па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю, крымінальнага вышуку, следчы аддзел. Заканчваў службу начальнікам следчага аддзела Маладзечанскага ГАУС. Цяпер Ю. М. Балдоўскі з’яўляецца старшынёй раённага таварыства выратавання на вадзе.

Алена ЗАЛЕСКАЯ,

фота аўтара



Добавить комментарий