Мудрасць у спалучэннi з маладосцю

Общество

17 лістапада прайшоў справаздачна-выбарны сход раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі.

 На яго запрасілі членаў партыі, старшыняў раённага і пассельвыканкамаў, ідэалагічны актыў раёна. Пачаўся сход з прыемнай падзеі – прыняцця новых членаў. Сваё жаданне папоўніць рады камуністаў выказалі 4 чалавекі, кандыдатуры якіх былі аднагалосна падтрыманы. Дарэчы, летась членамі КПБ сталі 5 жыхароў раёна.

 Са справаздачным дакладам перад прысутнымі выступіла першы сакратар раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Ірына Сяргееўна Каваленка. Яна адзначыла, што камуністы раённай партыйнай арганізацыі ніколі не застаюцца ўбаку ад галоўных палітычных падзей, якія праходзяць у краіне, прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, маюць пэўны ўплыў і карыстаюцца заслужаным аўтарытэтам у насельніцтва Валожыншчыны.

 У складзе арганізацыі, якая налічвае 35 членаў, – людзі як з вялікім вопытам работы, так і моладзь, якая займае адказныя ўчасткі работы. Партыйны стаж тры гады маюць 15 камуністаў ва ўзросце ад 35 да 50 гадоў, 12 пенсіянераў, 31 член – з вышэйшай адукацыяй. Мудрасць у спалучэнні з маладосцю павінна даць станоўчы вынік. Усе добра разумеюць сваю ролю ў грамадстве: галоўнае не ўзрост, а неабходнасць жыць і працаваць з карысцю для людзей, быць заўсёды запатрабаваным.

 Прыём у рады партыі, яе якасны склад – адна з галоўных задач, якая стаіць перад кожным камуністам раённай арганізацыі. І яна няпростая, бо ў грамадстве існуюць розныя меркаванні, і нават многія члены з вялікім стажам, якім партыя дала пуцёўку ў жыццё, страцілі былыя ідэалы. Аб тым, як членства ў партыі вызначыла далейшы лёс і дапамагло стаць годнымі людзьмі, расказвалі адны са старэйшых членаў Р. М. Русакевіч, С. І. Кавяза, Р. Б. Іваноўская. Свой погляд на ролю партыі ў іх жыцці патлумачылі і зусім маладыя камуністы: старшыня Валожынскага сельвыканкама Д. К. Карачун, дырэктар Бабровіцкага культурна-спартыўнага цэнтра Л. В. Тур. Аказаць садзейнічанне ў папаўненні радоў выказала першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Н. П. Нямкевіч, адзначыўшы, што неабходна ствараць пярвічкі КПБ у працоўных калектывах.

 На новы тэрмін першым сакратаром раённай арганізацыі КПБ аднагалосна была абрана І. С. Каваленка, бо, як адзначыў начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. М. Адамовіч, актыўная грамадская пазіцыя Ірыны Сяргееўны, вялікая адказнасць, вопыт, унутраны стрыжань партыйца даюць магчымасць Валожынскай раённай арганізацыі быць адной з лепшых у вобласці.

Алена ЗАЛЕСКАЯ



Добавить комментарий