Тавары — поштай

Общество

Аналіз пакупак праз інтэрнэт-магазіны паказаў, што жыхары раёна ўсё актыўней праяўляюць цікавасць да гэтага нетрадыцыйнага віду гандлю.

 Па дастаўцы тавараў Валожынскі вузел паштовай сувязі не пакідае тройку лідараў па вобласці. Па выніках апошняга месяца нашы паштавікі занялі другое месца. Значна павысіўся тавараабарот, колькасць выдачы пасылак, паштовых пераводаў. Цікава, што большасць прыхільнікаў “магазінаў на канапе” пражывае ў сельскай мясцовасці. Папулярнасцю карыстаюцца разборныя цяпліцы і парнікі, поліэтыленавыя бочкі для засолкі капусты, агародніны.

 Імкліва расце попыт і на іншыя прапановы “Паштовага інтэрнэт-магазіна беларускіх тавараў”. Пакупнікоў прываблівае тое, што пры заключэнні буйных здзелак прадугледжваецца адмена аплаты паштовых паслуг, бясплатная дастаўка па патрэбным адрасе.

 Радуе і той факт, што жыхары Валожыншчыны зарэкамендавалі сябе плацежаздольнымі пакупнікамі з прагрэсіўным поглядам на задавальненне ўласных спажывецкіх патрэб, граматнымі карыстальнікамі сучасных сродкаў сувязі.

 Слоў пахвалы заслугоўваюць і работнікі вузла паштовай сувязі, якія пайшлі насустрач надзённым патрабаванням.

Наш кар.

 



Добавить комментарий