Узнялася на рэспублiканскi Алiмп

Спорт

Выхаванка ДЮСШ Валожынскага раёна Дзіяна Ліхтаровіч стала абсалютнай чэмпіёнкай рэспубліканскай спартакіяды прафсаюзаў! 10-13 лістапада ў Барысаве праходзіла адкрытая рэспубліканская спартакіяда прафсаюзаў па настольным тэнісе сярод падлеткаў 2004 года нараджэння і маладзейшых. У спаборніцтвах удзельнічалі 12 каманд.

Прадстаўніцы нашага раёна, выхаванкі аддзялення настольнага тэнісу ДЮСШ Дзіяна Ліхтаровіч і Надзея Кавалёва занялі першае месца ў камандным заліку сярод дзяўчат. Першынстваваў ракаўскі тандэм таксама і ў парных спаборніцтвах. У спаборніцтвах змешаных пар (дзяўчына плюс юнак) пара, у склад якой уваходзіла Дзіяна, таксама заваявала першае месца. Нашай юнай тэнісістцы не было роўных і ў асабістым заліку.1-21-11

 За гэтымі перамогамі крыюцца вялікая работа, напружаныя трэніроўкі і, зразумела, прыроджаныя здольнасці. У той дзень зоркі шчасліва сышліся на спартыўным небасхіле Д. Ліхтаровіч. Пажадаем таленавітай спартсменцы новых перамог і дасягненняў!

Наталля ШТЭЙНЕР



Добавить комментарий