Жыццё раёна

Общество

У раёне першая адпраўка навабранцаў у рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адбылася 15 лістапада, а завяршылася прызыўная кампанія 25 лістапада.

3-29-11

Па звестках, прадастаўленых начальнікам абасобленай групы Валожынскага раёна ваеннага камісарыята Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў Юрыем Нахаём, усяго ў раёне годнымі для нясення тэрміновай ваеннай службы прызнаны 47 чалавек. Многія з іх ужо накіраваны ў воінскія часці Віцебска (паветрана-дэсантныя войскі), Мар’інай Горкі (войскі спецпрызначэння) ці ў Барысаўскі цэнтр падрыхтоўкі. Дарэчы, жаданне служыць у самастойна выбраных радах войск прызыўной камісіяй улічваецца абавязкова. Жыхары раёна Уладзімір Сташэўскі і Сяргей Шахрай пажадалі служыць у войсках спецпрызначэння, Аляксей Грыбоўскі вырашыў стаць дэсантнікам.

Для пяці маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 21 года адлік тэрміну службы пачаўся 21 лістапада. Юнакі будуць праходзіць яе ў пагранічных войсках. Такому рашэнню папярэднічаў сур’ёзны адбор. Акрамя медыцынскай камісіі, юнакі прайшлі субяседванні з псіхолагамі, рашалі тэставыя заданні. Усе яны пасля заканчэння школы атрымалі адукацыю. У Яўгена Горбача за плячамі Мінскі міжнародны інстытут МІТСА. Будучы лагіст свядома абраў службу ў пагранвойсках. Як адзначыла маці прызыўніка Аляксандра Грывіцкага Таццяна Валянцінаўна, служба – гэта не толькі абавязак кожнага грамадзяніна, але і школа сталення. Чатыры гады назад у ракетных войсках служыў яе старэйшы сын.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

На фота: прызыўнікі Артур СЯТШАЕЎ, Ілля БУЛЫНКА, Аляксандр ГРЫВЕЦКІ, Аляксандр ГУРБАН, Яўген ГОРБАЧ.



Добавить комментарий