Заключны ў гэтым годзе сельскагаспадарчы кірмаш парадаваў разнастайнасцю

Общество

 Амаль 40 гандлёвых палатак прываблівалі пакупнікоў. Сваю прадукцыю прывезлі сельгасвытворцы з Пяршаяў, Сугваздаў, Суднікаў. Нарасхват ішлі вырабы Валожынскага філіяла ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”, стаяла чарга каля ларка райспажыўтаварыства, не ігнаравалі пакупнікі швейныя прапановы РКБА, прадукцыю “Дзіўнага саду”. Былі тут сувеніры і галаўныя ўборы, цацкі і беларускі трыкатаж, віцебскія валёнкі і садавіна, мэбля і жывая рыба. Жыхарка вёскі Брылькі Алена Аркадзьеўна Алешка парадавала дарослых і дзяцей незвычайнай выпечкай у форме грыбоў.

Самымі першымі плошчу “акупіравалі” работнікі аддзела грамадскага харчавання райспажыўтаварыства. Яшчэ задоўга да таго, як з’явіліся першыя пакупнікі, прыгатавалі для іх гарачую юшку і духмяны шашлык Вольга Мікалаеўна Фясюн і Наталля Аляксандраўна Сівая. А для таго, каб і настрой у людзей стварыць адпаведны, паклапаціліся работнікі культуры. Самыя актыўныя наведвальнікі кірмашу не прамінулі магчымасці і патанцаваць разам з артыстамі.

5-29-11

Як паведамілі спецыялісты аддзела эканомікі райвыканкама, найбольшую выручку ад кірмашу атрымалі райспажыўтаварыства – 3540 рублёў і Валожынскі філіял ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” – 2398 рублёў. Трэцюю пазіцыю занялі сельгасвытворцы з Пяршаяў. Іх рахунак папоўніўся 1100 рублямі.

Алена ЗБІРЭНКА

Фота аўтара і Сяргея БОБРЫКА



Добавить комментарий