За рэцэптамi дамашняга сыру

Общество

У першай палове снежня запланавана двухдзённая паездка да слаўгарадскіх сыравараў. Яна будзе карысна людзям, якія гадуюць некалькі кароў і пры пэўных умовах хацелі б заняцца сыраварствам.

 Мерапрыемства арганізуецца ў рамках праекта “Пашырэнне эканамічных магчымасцей у сельскай Беларусі”.

 У Слаўгарадскім раёне на працягу чатырох гадоў развіваецца і мацнее ініцыятыўная група сельскіх жыхароў “Слаўгарадскія сыравары”. Лішкі сваёй прадукцыі яны рэалізуюць насельніцтву на рынку, фестывалях і святах. За 4 гады ініцыятыўная група вырасла да 15 чалавек, асартымент дамашніх сыроў павялічыўся да 50 відаў.

 У паездку запрашаюцца фермеры і ўладальнікі асабістых дапаможных гаспадарак, якія маюць лішкі малака для перапрацоўкі ў сыр і іншыя малочныя прадукты з высокім дабаўленым коштам. Запрашаем далучыцца і прадстаўнікоў мясцовай улады, якія могуць дапамагчы ў выяўленні такіх гаспадарак і садзейнічанні іх развіцця, а таксама фермераў і ўладальнікаў асабістых дапаможных гаспадарак, што вырабляюць іншую, акрамя малочнай, дробнатаварную сельгаспрадукцыю (напрыклад, мёд).

 Апроч Цэнтра дамашняга сыраварства па шляху магчыма наведванне пчалярскага кааператыва ў Магілёве.

 Зацікаўленыя могуць звяртацца да каардынатара паездкі А. Белага па тэлефоне 8-029 6137085 альбо на электронны адрас: a.biely68@gmail.com

Аляксандр БЕЛЫ,

старшыня праўлення

спажывецкага кааператыва

па развіцці аграэкатурызму “Валожынскiя гасцiнцы”



Добавить комментарий