Официально

Швейны цэх раённага камбіната бытавога абслугоўвання – працоўнае месца для дзесяці жанчын.

Зараз галоўны занятак цэха – пашыў вялікай партыі фірменнага спецадзення для фабрыкі “Слодыч”. Эскізы для працаўнікоў “салодкай” галіны былі падрыхтаваны майстрамі РКБА і атрымалі адабрэнне партнёраў.

Не адзін год налічваецца стажу ў Алы Зянонаўны ЧЭРНЯ, Вольгі Віктараўны ХОЛАД, Таццяны Пятроўны ПАШКОЎСКАЙ, Ірыны Анатольеўны ТРАЧ. Яны задавальняюць патрэбы насельніцтва ў індывідуальным пашыве і рамонце адзення, шыюць пасцельную бялізну, верхнюю вопратку для рэалізацыі праз гандлёвыя аддзелы РКБА. Гэты тавар шырока быў прадстаўлены на апошнім восеньскім кірмашы, які адбыўся на плошчы Свабоды ў райцэнтры, атрымана нядрэнная выручка.

Алена ЗБІРЭНКА,

фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *