Актывiзуюць супрацоўнiцтва

Официально

Беларусь і Казахстан у 2017 годзе актывізуюць супрацоўніцтва, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў перад пачаткам круглага стала «Роля Першага Прэзідэнта Н.А.Назарбаева ў фарміраванні дзяржаўнасці Казахстана», які адбыўся ў Мінску.

«Хоць мы і жывём ва ўмовах сусветнага крызісу, але, нягледзячы на гэта, у нашых краін — поўнае разуменне і добрыя планы. У наступным годзе чакаем візіт прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Беларусь і спадзяёмся да гэтага перыяду падрыхтаваць шэраг сумесных двухбаковых пагадненняў, у тым ліку ў касмічнай сферы, прарыўныя праекты з’явяцца ў галіне машынабудавання і ў іншых сферах. Цяпер мы над гэтым працуем», — падкрэсліў Ергалі Булегенаў.

Сумесныя праекты па шэрагу напрамкаў ужо рэалізуюцца. Так, два гады ў Какчэтаў ідзе будаўніцтва сумеснага індустрыяльна-тэхналагічнага парку сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі, адаптаванай да ўмоў работы ў Казахстане.

У бліжэйшы час павінна пачаць працаваць сумеснае прадпрыемства па выпуску картрыджаў, у якім удзельнічае кампанія з Алматы. Яно будзе выпускаць прадукцыю не толькі для рынку ЕАЭС, але і з прыцэлам на Еўрору.

Па матэрыялах БелТА

 



Добавить комментарий