Страхаванне – iх прафесiя

Общество

3 снежня БРУСП “Белдзяржстрах” – буйнейшая страхавая арганізацыя Рэспублікі Беларусь – адзначае 95-гадовы юбілей. Яе асноўная місія – задавальненне патрабаванняў грамадзян і арганізацый краіны ў абароне іх дабрабыту шляхам прадастаўлення якасных і даступных паслуг.

Напярэдадні святочнай даты ў раённае прадстаўніцтва Белдзярстраху запрасілі ветэранаў працы, каб разам падвесці вынікі дзейнасці службы і акрэсліць бліжэйшыя планы.

Калектыў Валожынскага прадстаўніцтва складаюць 12 штатных супрацоўнікаў. Яшчэ 17 спецыялістаў працуюць на раёне, яны ажыццяўляюць сваю дзейнасць у некалькіх населеных пунктах, замацаваных за кожным з іх. Сярод валожынскіх страхоўшчыкаў – былыя юрысты, прадаўцы, інжынеры, бухгалтары, выпускнікі сельскагаспадарчых навучальных устаноў… Пры паступленні на работу ў першую чаргу ўлічваюцца камунікабельнасць, тактоўнасць, стрэсаўстойлівасць, цярпенне, дыпламатычнасць.

 Па словах кіраўніка Валожынскага прадстаўніцтва Сяргея Анатольевіча Бражаловіча, той, хто прыходзіць у службу з жаданнем працаваць і прыкладае неабходныя намаганні, каб асвоіць гэту прафесію, часцей за ўсё застаюцца тут надоўга. Прыклад таму – былы кіраўнік Наталля Сіношына, якая аддала страхаванню 32 гады. 33 гады пасаду галоўнага бухгалтара займала Леаніда Далінкевіч. Зінаіда Федаровіч працавала непасрэдна з кліентамі, яна – былы агент з 15-гадовым стажам.

 Аб якасці работы многіх службаў досыць красамоўна могуць расказаць лічбы. Згодна са статыстычнымі данымі, грашовыя паступленні за аказаныя паслугі па страхаванні дамоў і гаспадарчых пабудоў, кватэр, хатняй маёмасці і інш. за апошнія гады не толькі не знізіліся, а прыкметна выраслі. Дынаміка выглядае наступным чынам: 2013 г. – 804596,66 руб., 2014 г. – 904675,45 руб., 2015 г. – 1095902,19 руб., 2016 г. – 1319508,53 руб. Не змяншаецца і аб’ём выплачваемай страхавой кампенсацыі.

3-2-12

На фота: вядучы эканаміст Святлана Іванаўна МАРОЗ, дырэктар Сяргей Анатольевіч БРАЖАЛОВІЧ, былы дырэктар Наталля Аляксандраўна СІНОШЫНА, былы галоўны бухгалтар Леаніда Уладзіміраўна ДАЛІНКЕВІЧ, намеснік дырэктара Васілій Пятровіч БАЦЯН, былы страхавы агент Зінаіда Сяргееўна ФЕДАРОВІЧ.

 Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий