Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 427

Общество

аб узнагароджанні работнікаў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, мужнасць, адвагу, праяўленыя пры выратаванні людзей, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці і будаўніцтве, сельскай і лясной гаспадарцы, за значны асабісты ўклад у развіццё галіны навуковых даследаванняў, энергетычнай сістэмы, сферы адукацыі, аховы здароўя, бытавога абслугоўвання насельніцтва, мастацтва, культуры і спорту.

У спісе ўдастоеных дзяржаўных узнагарод і ганаровых званняў 190 работнікаў розных сфер дзейнасці Мінскай вобласці. 2 снежня ў Палацы Незалежнасці адбылася цырымонія ўзнагароджання.

1-6-12

Жыхарам Валожынскага раёна прыемна было даведацца, што ў ліку ўдастоеных высокіх дзяржаўных узнагарод ёсць і прадстаўніца Валожыншчыны. Елізавета Станіславаўна Пятроўская – кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля «Гасцінец» Ракаўскага цэнтра народнай творчасці згодна з Указам Прэзідэнта ўдастоена медаля Францыска Скарыны. Віншуем!



Добавить комментарий