За што я люблю раённую газету?

Общество

Тарэса Вацлаваўна НАВАСЕЛЬСКАЯ,

повар ААТ “Агра-Вішнеўскі”:

– Наша сям’я пераехала ў Валожынскі раён з Гродзеншчыны. Гэта было 25 гадоў таму. Адразу ж на “Працоўную славу” і падпісаліся. Газета стала для нас “экскурсаводам” па Валожыншчыне. З яе старонак мы даведваліся пра поспехі сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў раёна, завочна знаёміліся з мясцовымі самабытнымі ўмельцамі, дзеячамі культуры. А колькі цікавых матэрыялаў гістарычнай тэматыкі рыхтуюць журналісты!

Раёнка замяняе нам кампетэнтнага этнографа. Мае дзеці таксама чытаюць мясцовыя навіны. Пільна сочым за матэрыяламі аб вытворчасці сельгаспрадукцыі ў раёне. Неаднаразова была інфармацыя і пра майго мужа Віктара Вінцэнтавіча. Ён механізатар-перадавік ААТ “Агра-Вішнеўскі”. Нядаўна ў газеце надрукавалі яго фатаграфію. Радаваліся гэтай “хвіліне славы” ўсёй сям’ёй. Такая ўвага вельмі прыемная і заўсёды матывуе працаваць яшчэ лепш.



Добавить комментарий