Каб цяпло не стала прычынай бяды

Закон и порядок

Што рабіць, каб вогненная бяда не прыйшла ў дом? Як абараніць сябе, родных, маёмасць ад разбуральнай сілы агню? Якім чынам дзейнічаць, калі здарыўся пажар? На гэтыя і многія іншыя пытанні адказваюць ратавальнікі пры абследаваннях домаўладанняў і сустрэчах з працоўнымі калектывамі.

У ходзе рэйдаў звярталася ўвага на стан пячнога абсталявання і ацяпляльных сістэм, электраправодкі і электрычнага абсталявання, на наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. З гаспадарамі наведаных домаўладанняў работнікі МНС правялі тлумачальную работу, далі рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых недахопаў. Бацькам нагадалі аб недапушчэнні пакідання дзяцей без нагляду, аматарам «вогненнай вады» з цыгарэтай – аб небяспецы курэння ў ложку, а нядбайным гаспадарам – аб наступствах халатнага стаўлення да правіл пажарнай бяспекі. У напамін аб сваім візіце і, вядома, аб неабходнасці строга выконваць правілы бяспекі пакінулі грамадзянам буклеты, памяткі і лістоўкі на супрацьпажарную тэматыку.

Праводзіцца акцыя менавіта ў гэты час не выпадкова, бо колькасць пажараў у ацяпляльны сезон павялічваецца. Гэта звязана з нарастаючай нагрузкай на электрапрыборы, ростам колькасці ўзгаранняў з-за парушэнняў правіл пажарнай бяспекі пры выкарыстанні печаў. Асабліва гэта актуальна для пажылых людзей, дамы якіх пабудаваны не адзін дзясятак гадоў таму. Вядома, многім з іх дапамагаюць дзеці, але ёсць і адзінокія людзі, якія не ў стане самастойна адрамантаваць печ або замяніць электрычную праводку. Такім грамадзянам у першую чаргу патрэбна дапамога.

 У гэтай справе памочнікамі ратавальнікаў выступаюць сацыяльныя работнiкi. Яны цудоўна ведаюць сем’i, дзе жывуць старыя, якiм ужо цяжка сябе абслугоўваць. А супрацоўнiкаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны ратавальнікі ў сваю чаргу вучаць таму, на што трэба звярнуць увагу пры вiзiце.

Адна з найбольш распаўсюджаных прычын пажараў у ацяпляльны перыяд – перагрузка электрасетак з-за выкарыстання разнастайных абагравальнікаў і іншых магутных бытавых прыбораў. Асабліва гэта тычыцца старых дамоў са старой электраправодкай.

Яшчэ адна прычына пажараў у халодны сезон – парушэнне правіл эксплуатацыі печаў.

Перш чым распаліць печ або ўключаць кухонную пліту, варта пераканацца ў іх спраўнасці. Выяўленыя расколіны і шчыліны неабходна старанна замазаць глінай. Забараняецца паліць печы з адкрытымі дзверцамі, пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду ў доме, дзе паліцца печ. Коміны печаў павінны быць ачышчаны ад сажы.

5-6-12

На працягу месяца работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках акцыі “За бяспеку разам” праводзілі актыўную работу ў жылым сектары і навучалі вяскоўцаў асновам бяспечных паводзін пры карыстанні ацяпляльнымі прыборамі і печамі.

Матэрыял да друку падрыхтавала Алеся РАДВІЛОВІЧ,

інспектар прапаганды і навучання МНС



Добавить комментарий