Падзеі і факты

Официально

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў лістападзе ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду павялічыліся на $21,2 млн і, паводле папярэдніх даных, на 1 снежня склалі $4 млрд 838 млн у эвіваленце.

У нацыянальным вызначэнні аб’ём золатавалютных рэзерваў вырас на $138,9 млн і на 1 снежня склаў $5 млрд 313,5 млн у эквіваленце.

Павелічэнню золатавалютных рэзерваў садзейнічала паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, а таксама купля Нацбанкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».

 

Мінск узначаліў рэйтынг папулярных сярод расіян турыстычных напрамкаў СНД і Грузіі па выніках 2016 года. Такія даныя прадаставіў інтэрнэт-сэрвіс пошуку атэляў RoomGuru.ru.

Мінск займае першае месца сярод гарадоў СНД і Грузіі па колькасці броні атэляў расійскімі турыстамі.

Беларусь уваходзіць у першую дзясятку самых папулярных у 2016 годзе ў расійскіх турыстаў замежных краін, сярод якіх таксама Італія, Тайланд, Іспанія, Германія, Чэхія, Францыя, Грузія, Грэцыя і Эстонія.

Паводле даных агенцтва «ТурСтат», колькасць расійскіх турыстаў, якія наведалі Беларусь у 2016 годзе, складзе 300 тыс. чалавек.

Па матэрыялах БелТА

 

 



Добавить комментарий