Общество

Нагрудны знак Беларускага прафсаюза работнікаў агра-прамысловага комплексу “За працоўныя заслугі” быў уручаны перадавіку ўборачнай кампаніі 2016 года ТАА “Тарасава” Віктару Канстанцінавічу Пралату.

3-13-12

Урачысты момант адбыўся падчас чарговага пленума раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК. Хлебароб, які неаднойчы лідзіраваў на ўборцы, атрымаў заслужаную ўзнагароду з рук старшыні раённага камітэта В. С. Гідлеўскага. Віктар Станіслававіч стаў уладальнікам такога ж знака падчас свята “Дажынкі-2016”, што прайшло ў Лагойску. Ён адрасаваў Віктару Канстанцінавічу словы віншавання і шчырых пажаданняў, да якіх далучыліся ўдзельнікі пленума і прадстаўнік Мінскага абкама, загадчык па сацыяльна-эканамічнай рабоце Вольга Уладзіміраўна Белашапка.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий