Цуды сваiмi рукамi

Молодежный курьер

У гімназіі № 1 г. Валожына праходзіць традыцыйная выстава-конкурс «Карагод навагодніх ёлак».

 Галоўная задача конкурсу – стварэнне святочнай атмасферы і ўцягненне дзяцей у творчы працэс, падахвочванне да сумеснай дзейнасці бацькоў і дзяцей.

 Незвычайныя арыгінальныя навагоднія прыгажуні, зробленыя рукамі вучняў, бацькоў, настаўнікаў, выкананы ў самых розных тэхніках і з розных матэрыялаў. На выставе прадстаўлены ёлкі круглыя і конусападобныя, папяровыя і пластмасавыя, драўляныя і нават зробленыя з цукерак, ватныя і макаронныя, з камп’ютарных дыскаў і зерня кавы, упрыгожаныя бісерам і паеткамі. Кожная з іх унікальная і непаўторная. Ахоўваюць незвычайны лес Дзед Мароз і шматлікія Снегавікі. Фантазія аўтараў не мае межаў.

3-16-12

 У гэтым годзе ў гімназіі быў аб’яўлены новы конкурс «Самы крэатыўны ёлачны шар». Ёлку ўпрыгожылі вялікія і маленькія шары, зробленыя з нітак, паперы, фольгі, нават гузікаў і пацерак. Тэхніка выканання іх самая разнастайная: кусудама, пляценне, вязанне шыдэлкам, вышыванне, арыгамі, пап’е-машэ. Побач прытаіўся Снегавічок у чырвоным капелюшы, апусціліся на галінкі лёгкія ажурныя сняжынкі, ціха пазвоньвае званочак…

4-16-12

 Выставы месцяцца на першым паверсе і радуюць наведвальнікаў. Усе, хто заходзіць у гімназію, трапляюць у атмасферу чараўніцтва і надыходзячага свята.

 Дарагія нашы дзеці і бацькі! Мы кажам вам вялікі дзякуй за супрацоўніцтва, актыўны ўдзел у конкурсе. Хочацца пажадаць навагодняга настрою і радасці, шчаслівых свят, цяпла, утульнасці і абавязкова веры ў цуды.

Наталля ЯБЛОНСКАЯ,

настаўніца пачатковых класаў

гімназіі № 1 г. Валожына



Добавить комментарий