Беларусь: падзеі і факты

Официально

Аб’ёмы рэалізацыі беларускай малочнай прадукцыі ў Кітай дасягнуць $7 млн у 2016 годзе, заявіў у эфіры праграмы «Трэба разабрацца» тэлеканала АНТ міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

 Міністр нагадаў, што ў гэтым годзе сертыфікат на права пастаўкі малочнай прадукцыі на кітайскі рынак атрымалі 34 прадпрыемствы. На гэты момант Беларусь прапрацоўвае пытанні павелічэння паставак сваіх прадуктаў харчавання ў Кітай. «Прайшлі атэстацыю чатыры мясакамбінаты. На чарзе стаяць нашы птушкагадоўчыя прадпрыемствы з правам пастаўкі прадукцыі ў першым квартале 2017 года», — праінфармаваў міністр.

 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне Аляксандра Ярашэнкі кіраўніком дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Індустрыяльны парк «Вялікі камень».

 Да гэтага часу Аляксандр Ярашэнка працаваў на пасадзе намесніка міністра эканомікі.

 «Парк «Вялікі камень» — гэта найвышэйшыя тэхналогіі. Нам склады там не патрэбны. Там павінны працаваць высокага ўзроўню прадпрыемствы з любой краіны», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

 Кіраўнік дзяржавы таксама чакае прапаноў адносна функцый кіраўніка адміністрацыі парка, каб пры неабходнасці ўнесці адпаведныя карэкціроўкі ў нарматыўныя дакументы.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий