Жыццё раёна

Общество

Чэхаўшчынскую дапаможную школу-інтэрнат наведалі супрацоўнікі Дэпартамента аховы, начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення А. В. Царук і начальнік Валожынскага аддзела Д. В. Пачыкоўскі. Яны перадалі ўстанове адукацыі неабходныя для забеспячэння яе жыццядзейнасці рэчы: агрэгат для рэзкі агародніны, пакрыццё для падлогі танцавальнай залы і бензінавы трымер. Кожны выхаванец школы атрымаў салодкі набор.

5-12-30 

У гэтыя пераднавагоднія дні павіншаваць выхаванцаў Чэхаўшчынскай школы прыехалі і міністр па надзвычайных сітуацыях У. А. Вашчанка, намеснік старшыні райвыканкама П. І. Бібік, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Н. А. Чарнышова, а таксама юныя артысты з гімназіі № 1 г. Валожына. На гэты раз падарункамі сталі тэлевізар, цацкі і цукеркі.

 Навучэнцы і калектыў школы аддзячылі гасцей, запрасіўшы прыняць удзел у святочнай праграме.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Фота прадастаўлена Чэхаўшчынскай дапаможнай школай-інтэрнатам



Добавить комментарий