Віншаванні з Новым годам

Общество

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Вiншуем вас з надыходзячым Новым 2017 годам!

Гэта свята – рубеж, калi мы падводзiм вынiкi мiнулага года i будуем планы на наступны. Няхай надыходзячы год прынясе вам поспех i росквiт, вашы мары здзейсняцца, няхай каханне i любоў будуць з вамi!

Жадаем моцнага здароўя, гармонii ў адносiнах, душэўнага спакою! Няхай Новы год увойдзе ў вашы дамы з надзеяй на мiр i дабрабыт, прынясе шчасце, падорыць энергiю, аптымiзм i добры настрой! Няхай непрыемнасцi абыдуць вас, а ў памяцi застануцца толькi добрыя i цёплыя ўспамiны аб 2016 годзе, што дазволiць смела i радасна глядзець у будучыню! Мiру i шчасця вам i вашым сем’ям!

І. С. МАРКЕВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

М. В. РАДАМАН, член Савета Рэспублікі


 

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Вось і скончыўся яшчэ адзін год, які мы пражылі ў шчасці, міры і спакоі. Жыхары Валожынскага раёна дастойна жылі і працавалі ў адыходзячым годзе. Шчыра дзякуем усім, хто ўнёс свой уклад у агульную справу дзеля развіцця нашай малой радзімы. Сёння мы падводзім вынікі, успамінаем найбольш важныя падзеі мінулага года, плануем сваё жыццё ў годзе новым. Упэўнены – усе нашы надзеі і спадзяванні абавязкова спраўдзяцца.

Дарагія сябры! Хочацца верыць, што будзе наступны год для нас светлым, мірным, багатым на добрыя справы. Ад усяго сэрца жадаем здароўя, узаемаразумення, стабільнасці і сямейнага дабрабыту.

З Новым годам вас! З новымі надзеямі на заўтрашні шчаслівы дзень!

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий