Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым святам – Нараджэннем Хрыстовым. Праваслаўныя ўсяго свету святкуюць гэты дзень як сімвал веры, надзеі і любові. Ён накіроўвае нас да нязменных каштоўнасцей і ідэалаў, а гэта шлях да духоўнага і фізічнага здароўя нацыі.
Ад шчырага сэрца дасылаю віншаванні праваслаўным вернікам, а таксама святарам, чыя дзейнасць служыць высакароднай мэце – яднанню, узаемаразуменню і ўмацаванню даверу паміж жыхарамі нашай Валожыншчыны, якая стала родным домам для людзей рознага веравызнання.
У святочныя дні Нараджэння Хрыстова жадаю ўсім жыхарам Валожыншчыны добрага здароўя, душэўнага цяпла і святла, сямейнага дабрабыту! Няхай святочны настрой захаваецца на цэлы год і пакліча ў дом харошых людзей, добрыя весткі! Са святам!
Старшыня раённага
выканаўчага камітэта
Мікалай Анатольевіч
АстрЭйкА