Традыцыйна напярэдадні Новага года наш клас наведвае ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Канстанціна Уладзіміравіча Шэўчыка. Сёлета да нас далучыліся вучні пачатковых класаў.

10-01-2017-1

    Калі Канстанцін Уладзіміравіч убачыў нас з ялінкай у руках, на яго вуснах з’явілася ўсмешка, а на вачах – слёзы. Разумею, што іх выклікалі ўспаміны дзяцінства, ваеннага ліхалецця і радасць за нас юных, таленавітых. Ён расказаў пра свой баявы шлях, вызваленне гарадоў і інш. Ветэран успомніў, за якія баявыя подзвігі атрымаў узнагароды. Слухаць гэтага паважанага чалавека заўсёды цікава.

    За размовамі надышоў прыемны момант нашага візіту – упрыгожванне ялінкі. Першую цацку, як заўсёды, павесіў наш дарагі ветэран. Затым з радасным настроем ён дапамог нам развесіць цацкі і гірлянды на зялёнай прыгажуні. Малодшыя школьнікі падрыхтавалі для Канстанціна Уладзіміравіча навагоднюю песню, чым парадавалі дзядулю.

    На развітанне К. У. Шэўчык кожнаму моцна паціснуў руку і сказаў: “Жадаю здароўя, шчасця і ўсяго самага-самага найлепшага. Любіце і беражыце нашу Беларусь!”

Вадзім Ганчарык,

вучань 10 класа Дорскай СШ, член клуба “Галасы вайны”

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars