ЧАРГОВАЕ ПАВЫШЭННЕ

Официально

Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, павышана ў Беларусі з 1 студзеня 2017 года да Br31.

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2016 года нумар 1115. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый неабходна забяспечыць пераразлік заработнай платы работнікаў у адпаведнасці з устаноўленай тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў  з улікам карэкціруючых каэфіцыентаў і штомесячных дыферэнцыраваных даплат. Апошні раз тарыфная стаўка першага разраду павышалася ў Беларусі ў красавіку 2016 года – да Br29,80.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий