Пакуль у гуртку лепкі “Казачная майстэрня” Валожынскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі вучні працуюць з пластылінам. Любімы ў дзетвары – аліўкавы. Ён не фарбуе рукі.

Официально

У планах выкладчыка Паўла Аляксандравіча ЛЯШЧЫНСКАГА – маладога скульптара з Мінска – выкарыстоўваць на занятках таксама і гліну. Ляпіць з яе куды цікавей. Матэрыял ужо заказалі. Хочуць асвоіць кераміку: вырабы будуць сушыць і размалёўваць. Настаўнік-энтузіяст спрабаваў капаць гліну сам непадалёк ад Валожына, па правілах падрыхтоўваў яе для работы. Аднак, на жаль, для лепкі яна не падышла – не трымае форму.ъ

    Рэдкай у нашы дні прафесіяй скульптара Павел авалодаў у дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К. Глебава. Там жа атрымаў спецыяльнасць настаўніка-мастака, з якой і размеркаваўся ў Валожын у верасні 2016 года. Акрамя гуртка лепкі, які наведваюць больш за 30 дзяцей, малады спецыяліст працуе з дашкольнікамі – па суботах вядзе гурток ранняга развіцця “Свет дзяцінства”. Дадаткова выкладае акадэмічны малюнак.

    Нядаўні выпускнік – асоба творча рознабаковая. Павел добра іграе на ўдарных – скончыў музычную школу па класе барабанных установак. А ў вольны час піша… кнігі! Яго канёк – аб’ёмныя паэмы ў жанры фэнтэзі. У юнага літаратара ўжо гатовы 2 сачыненні, кожнае амаль на 400(!) старонак. На завяршальным этапе яшчэ тры чарнавікі. Усіх жа літаратурных загатовак і ідэй, як прызнаўся Павел, не пералічыць. Пакуль П. Ляшчынскі піша ў стол. Але станоўчая адзнака яго творчасці блізкімі людзьмі селіць у сэрцы надзею на тыражнае выданне сачыненняў.

Алена ПАШКЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий