Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны аддзела па надзвычайных сітуацыях!

Общество

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам, якое адзначаецца 19 студзеня!

Праца выратавальнікаў – гэта наладжаная сістэма аператыўнага рэагавання. Для вас не існуе чужой бяды, таму што менавіта вы ва ўмовах любой небяспекі першымі прыходзіце на дапамогу, рызыкуючы ўласным жыццём і здароўем. Смеласць і мужнасць, гатоўнасць да самаахвярнасці – нязменныя спадарожнікі вашай прафесіі.

Прыміце цёплыя словы ўдзячнасці за самаадданую працу, чалавечнасць і гатоўнасць у любы момант прыйсці на дапамогу. Упэўнены, што і надалей вы будзеце годна несці службу, захоўваючы вернасць абавязку і прымнажаючы лепшыя традыцыі.

    Жадаем моцнага здароўя, шчасця, мужнасці, дабрабыту вам і вашым сем’ям.

Раённы выканаўчы камiтэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий