Узнагарода за мужнасць і гераізм

Официально

Маёр унутранай службы, начальнік змены пажарна-аварыйнай часці № 1 у Валожыне Віктар Казіміравіч ЧУЙКО і прапаршчык унутранай службы, вадзіцель гэтай жа часці Аляксандр Эдмундавіч АМБРАЖЭВІЧ сёлета адзначаны і ўзнагароджаны міністрам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь за выратаванне чалавека. Выратавальнікі дзейнічалі хутка і прафесіянальна. У выніку пацярпелы ў дарожна-транспартным здарэнні мужчына быў вызвалены з пашкоджанага аўтамабіля пры дапамозе гідраўлічнага інструмента і своечасова дастаўлены ў бальніцу.

Узнагароды на святочным абласным сходзе, які праходзіў у Маладзечне, за мужнасць і гераізм атрымалі яшчэ шэсць выратавальнікаў раёна.

Алена ЗБІРЭНКА,

фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *