Імкнуся сэрцам і душою…

Культура

Наталля Гаркун

*   *   *

Імкнуся сэрцам і душою

Туды, дзе ціха і спакойна,

Дзе ясны лік перада мною

Глядзіць так міла і дастойна.

Перад Табою я стаю

І ціха запалю лампаду,

Душою шчыраю малю:

“Дай, Божа, сэрцу згоды радасць”.

Шмат сцежак цягнецца сюды –

Ідуць, ідуць да Бога людзі.

І верыцца, што так заўжды

Царкоўны звон нас клікаць будзе.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *