За радком гісторыі

09-12-2016-4

617 гадоў таму, як упамінаецца аб Валожыне ў літаратурных крыніцах (“Сведения о дорогах литовских”). 1897 г. – у Валожыне праведзены першы перапіс насельніцтва (пражывалі 4533 жыхары).

495 гадоў Івянцу. Першыя дакументальныя звесткі пра мястэчка датуюцца 1522 годам, аднак існуе меркаванне, што людзі пасяліліся тут нашмат раней.

105 гадоў з дня нараджэння В. Ф. Бруя, спевака-тэнара, заслужанага артыста Беларусі. Нарадзіўся Вікенцій Фёдаравіч у вёсцы Ракаў. Скончыўшы Беларускую кансерваторыю, доўгі час быў салістам Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

60 гадоў спаўняецца з дня адкрыцця раённага Дома культуры, Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў.

Штогод артысты з РЦК даюць звыш 500 канцэртаў, актыўна ўдзельнічаюць у культурным жыцці не толькі раёна, але і вобласці. Тры калектывы ўстановы маюць званне “ўзорны”, чатыры – “народны”. У ДШМ шмат гадоў працаваў выкладчыкам кампазітар Валерый Хахлоў, які з’яўляецца адным з аўтараў “Песні пра Валожын”.

210 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, пісьменніка, драматурга В. І. Дуніна-Марцінкевіча. 44 гады жыцця правёў у маёнтку Люцінка на Валожыншчыне.

55 гадоў назад па рашэнні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Валожынскі раён быў ліквідаваны. Яго тэрыторыя падзелена паміж Маладзечанскім і Стаўбцоўскім раёнамі.

110 гадоў назад Фердынанд Рушчыц – жывапісец, графік, тэатральны дэкаратар і педагог – назначаны прафесарам Кракаўскай акадэміі мастацтваў.

110 гадоў з дня пабудовы касцёла Святога Аляксея ў г. п. Івянец – выдатнага помніка архітэктуры неаготыкі. Узведзены ён на мясцовых могілках у 1905-1907 гг. з цэглы. Фундатарамі выступілі генерал Э. Кавэрскі і яго жонка Альжбета.

150 гадоў з дня заснавання Ракаўскай школы.

55 гадоў з дня заснавання Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

150 гадоў царкве Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў Забрэззі. Пабудова з’яўляецца помнікам архітэктуры.

105 гадоў з дня нараджэння  беларускага паэта, перакладчыка, краязнаўца Пятра Іванавіча Біталя з вёскі Вішнева.

75 гадоў з дня гібелі Героя Савецкага Саюза маёра Васілія Васільевіча Шчарбіны, які загінуў у баі на Валожыншчыне.

Васіль Васільевіч у гады Вялікай Айчыннай з’яўляўся камандзірам разведвальна-дыверсійнага партызанскага атрада на тэрыторыі Віцебскай і Мінскай абласцей. За ўзорнае выкананне баявых задач у тыле ворага і заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі маёру В. В. Шчарбіну пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Каля СШ № 1 горада Валожына ўстаноўлены бюст Герою.

85 гадоў адзначыць акадэмік НАН Беларусі, доктар тэхнічных навук, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, ураджэнец вёскі Вялікая Дайнава Іван Іванавіч ЛІШТВАН. Першыя веды будучы акадэмік атрымаў ва Узбалацкай васьмігодцы.

155 гадоў з дня нараджэння Я. Ф. АРЛОЎСКАГА – беларускага гісторыка, краязнаўца, педагога. Яўстафій Філарэтавіч нарадзіўся 26 красавіка 1862 года ў вёсцы Славенск.

105 гадоў таму ў Сівіцы нарадзіўся беларускі харавы дырыжор, кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Канстанцін Іосіфавіч ПАПЛАЎСКІ.

100 гадоў з дня ўтварэння ў Валожыне і іншых мястэчках валасных саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

220 гадоў з дня нараджэння дзекабрыста, рускага пісьменніка А. А. Бястужава (псеўданім Марлінскі), які з  лістапада 1821 г. па студзень 1822 г. жыў у вёсцы Выганічы Валожынскага раёна.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars