На афiцыйным прыёме ад iмя прэзiдэнта

Будучыня краіны залежыць ад аддачы кожнага беларуса на сваім рабочым месцы. Аб гэтым 13 студзеня заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на афіцыйным прыёме ад імя Прэзідэнта на стары Новы год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што мінулы год не быў простым, не ўсё ўдалося ажыццявіць. Зрэшты, каму як не беларусам ведаць, што цяжкасці загартоўваюць. «Мы бачым мэту і тое, што трэба для яе дасягнення. Якім будзе заўтра нашай краіны, залежыць толькі ад таго, з якой аддачай мы будзем працаваць сёння», — адзначыў Прэзідэнт.

Святкаванне старога Новага года — адна з невялікіх традыцый суверэннай Беларусі. І гэта тэма — суверэнітэту і незалежнасці — часта закранаецца апошнім часам у СМІ. Аб гэтым часта гаворыць і Прэзідэнт. «Гэта не таму, што нам нехта пагражае», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Людзі, паводле яго слоў, не павінны забываць, што магчымасць стварыць першую сваю незалежную суверэнную дзяржаву лёс падарыў беларускаму народу праз доўгія гады.

Кіраўнік дзяржавы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя, высокі прафесіяналізм пры асвятленні важнейшых падзей сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця краіны, дасягненне высокіх творчых і спартыўных рэзультатаў.

Па матэрыялах БелТА

На сустрэчы пабывала і дырэктар Валожынскага тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва Г. Ф. РАЙ. Мы папрасілі Галіну Фадзееўну падзяліцца ўражаннямі пра мерапрыемства:

– Усё прайшло настолькі цікава і хвалююча, што прыемныя ўспаміны ад перажытага і ўбачанага не пабляклі і праз некалькі сутак. Найперш уразіла ўбранства выставачнага цэнтра. Здавалася, што трапіла ў нейкую казачную гісторыю, якія здараюцца ў чароўны калядны час. Вочы выхоплівалі з натоўпу знаёмыя твары, якія раней даводзілася бачыць толькі па тэлевізары ці на старонках газет. У зале стаялі накрытыя сталы з пачастункамі, дзе размясціліся больш за 200 гасцей. Аляксандр Рыгоравіч доўга чакаць сябе не прымусіў. Сардэчна прывітаўся, павіншаваў са святамі, падзякаваў за працу і здабыткі, пажадаў і далей рупіцца на карысць роднай Беларусі. Потым адбылася працэдура ўзнагароджання спартсменаў, артыстаў, работнікаў тэлебачання і прадстаўнікоў іншых сфер.

Прадумалі арганізатары і цікавую канцэртную праграму. Выступалі зоркі беларускай эстрады, а таксама расійскай: Аляксандр Малінін, Юрый Антонаў. Шоу праходзіла ў інтэрактыўным рэжыме, танцавалі ўсе сабраныя. Прэзідэнт не пакідаў балю да апошняй хвіліны.

Лічу, што мне неверагодна пашанцавала распачаць год з незабыўнага мерапрыемства, якое выпадае далёка не кожнаму ў жыцці.

Наш кар.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars