20 гадоў з дня заснавання споўнілася заслужанаму аматарскаму фальклорнаму ансамблю “Гасцінец”

Официально

Ён – бясспрэчны брэнд культурнага жыцця Валожыншчыны. Гэта яркая самабытная з’ява ў сузор’і талентаў Міншчыны. Названы калектыў дастойна выступае і на міжнароднай арэне,  умела прапагандуючы скарбы беларускай нацыянальнай культуры.

Выпеставала “Гасцінец” ініцыятыўная, нераўнадушная да песеннай, абрадавай спадчыны свайго краю Лізавета Станіславаўна Пятроўская. У творчую арбіту, якая пачыналася з глыбінь народных і імкліва ўзнімалася да вышынь глядацкага прызнання, уцягваліся тысячы ўдзячных гледачоў і шчырых новых прыхільнікаў. Невыпадкова ў гэтага калектыву з’явіўся і здольны паслядоўнік – дзіцячы фальклорны гурт “Вянок”.  Ён ужо таксама дасягнуў узросту творчай сталасці – 15-годдзя. Эстафета пакаленняў удала працягваецца: ужо заяўляе пра сябе новы гурт з ліку самых юных выканаўцаў – “Чыжыкі”.

З юбілейнымі датамі ракаўскіх артыстаў у мінулую суботу шчыра віншавалі супрацоўнікі Міністэрства культуры, абласнога цэнтра народнай творчасці, работнікі райвыканкама і сельвыканкама, шматлікія калегі, прадстаўнікі духавенства, славутыя людзі Ракаўшчыны і інш.

Ну а вечна малады, нястомны ў творчасці і ў новых адкрыццях “Гасцінец” таксама ў даўгу не застаўся. Ён па-ранейшаму не стамляўся радаваць публіку. І на сваёй юбілейнай вечарыне захапляў гледачоў энергіяй майстэрства, адкрываючы скарбы бясцэннай фальклорнай спадчыны, нацыянальнай абрадавай культуры.

Ірына ПАШКЕВІЧ

Фота Мікіты Каваленкі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *