Анастасія Алегаўна Пашкевіч

Молодежный курьер

Анастасія Алегаўна Пашкевіч нарадзілася ў культурнай сталіцы Міншчыны – у горадзе Маладзечне. Таму невыпадкова, што свой лёс дзяўчына звязала менавіта з мастацтвам: скончыла музычны каледж імя Агінскага.

За час вучобы прафесійна авалодала тэхнікай ігры на фартэпіяна, падуладныя яе рукам і іншыя музычныя інструменты. Летась па размеркаванні прыехала працаваць у Дорскую школу мастацтваў. Па сумяшчальніцтве працуе і педагогам-арганізатарам у мясцовай агульнаадукацыйнай школе. Розныя тэматычныя мерапрыемствы даводзіцца ладзіць для вучняў. Ва ўсім маладога спецыяліста падтрымліваюць вопытныя педагогі. Цікава прайшлі навагоднія, калядныя святы. Паспяхова выступілі дзеці і на раённым конкурсе праваслаўных песнапенняў. Цяпер ідзе падрыхтоўка да традыцыйнага Дня сустрэчы выпускнікоў, у бліжэйшай перспектыве і іншыя школьныя культурна-асветныя мерапрыемствы.

Нядаўна Анастасія Алегаўна арганізавала паездку дорскіх старшакласнікаў на сваю малую радзіму, дзе і сапраўды ёсць што паглядзець… Запомнілася дзецям экскурсія па горадзе, наведванне каледжа, а таксама Лядовага палаца.

 Ірына ПАШКЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий