5 дыпломаў атрымалі вучні школ раёна ў 3-м этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, які праходзіў на базе сярэднеспецыяльных навучальных устаноў Мінскай вобласці

Официально

Усяго ў абласных алімпіядах прынялі ўдзел 15 вучняў з гімназіі № 1 Валожына, СШ № 1 і № 2 райцэнтра, Ракаўскай і Івянецкай адзінаццацігодак. Па выніках удзелу атрыманы 4 дыпломы II-й ступені і 1 дыплом III-й ступені.

Пераможцамі сталі: Ірына БАГДАНОВІЧ, 11 клас, Івянецкая СШ – дыплом II-й ступені па беларускай мове і літаратуры. Настаўніца – Аліна Генадзьеўна Ярмак. Мікалай БАРКОЎСКІ, 11 клас, гімназія – дыплом II-й ступені па інфарматыцы. Настаўніца – Таццяна Леанідаўна Барахоўская. Ларыса ПОБАЛЬ, 11 клас, гімназія – дыплом II-й ступені па геаграфіі. Настаўніца – Святлана Вітольдаўна Федарака. Ксенія ВІРШЫЧ, 11 клас, гімназія – дыплом II-й ступені па англійскай мове. Настаўніца – Аксана Бярнардаўна Маслоўская. Карына РАСТАРГУЕВА, 8 клас, гімназія – дыплом III-й ступені па англійскай мове. Настаўніца – Вольга Леанідаўна Шаргародская. 4 прадстаўнікі нашага раёна прымуць удзел у рэспубліканскіх прадметных алімпіядах, якія пройдуць напрыканцы сакавіка.

Алена ЗАЛЕСКАЯ, фота аўтара



Добавить комментарий