Да працы ў рэжыме нон-стоп аператарам раённага вузла паштовай сувязі не прывыкаць

Официально

Ала Рамуальдаўна КАСПЯРОВІЧ і Таццяна Восіпаўна УЛАСІК ужо загартаваны цэйтнотам ад патоку наведвальнікаў. Іх прафесійны стаж па 18 і 19 гадоў.

А вось А. А. МІСЕВІЧ і І. М. СТАНКЕВІЧ на працу ў паштовае аддзяленне трапілі па волі выпадку. Дзяўчаты скончылі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Аксана Аляксандраўна, па адукацыі інжынер-тэхнолаг, у калектыве філіяла РУП “Белпошта” – 2-і год. Ірына Міхайлаўна, інжынер садова-паркавага будаўніцтва, робіць першыя крокі ў прафесію сувязіста – яна вучаніца аператара.  

Напрыканцы каляндарнага месяца – у перыяд камунальных плацяжоў – напружанасць працоўнага графіка традыцыйна ўзрастае. Выплата пенсій, прыём і выдача пасылак, грашовых пераводаў, афармленне падпіскі – гэтыя і іншыя разлікова-касавыя аперацыі патрабуюць уважлівасці і кампетэнтнасці, для хуткага руху чаргі – аператыўнасці.

На пошце рэалізуюцца тавары народнага ўжытку. Да адкрыцця веснавога сезона на прылаўках ужо з’явіліся цыбуля-сеянка, насенне кветак, агародніны, траў-прыпраў. Напружаная праца стамляе, але, нягледзячы на гэта, аператары не забываюць пра ветлівасць у адносінах да наведвальнікаў. Ад іх прафесіяналізму ў многім залежыць імідж усяго паштовага аддзялення.

Алена ПАШКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий