«Брацкая свечка» ў лоску

Официально

У храме Георгія Пабеданосца, што ў вёсцы Лоск, 19 студзеня пасля вадохрышчанскай службы прайшло асвячэнне Брацкай свечкі, якая была зроблена ў музейным комплексе «Дудуткі» мясцовымі жыхарамі і актывістамі Сямёнам Русаковічам і Юрыем Шчогалевым спецыяльна для ласкаўчан.

Традыцыя вырабу Брацкай свечкі ідзе ад старажытных часоў і яшчэ па сённяшні дзень захавалася на беларускім Палессі. Ідэя заключаецца ў тым, што збіраецца пэўная група людзей і робіць разам адну вялікую свечку – прычым трэба прайсці ўсе стадыі працэсу – ад таплення воску да непасрэднага фармавання. Робіцца яна як падзяка Богу і святым за іх дапамогу людзям. Добрую традыцыю перанялі бортнікі Міншчыны і з ініцыятывы айца Дзіянісія з храма Іаана Прарока ў “Дудутках” ужо ў трэці раз правялі абрад «Брацкая свечка» ў музейным комплексе. Выраб мае незвычайна вялікі аб’ём: яго прыблізная вышыня – 1,2 м, а дыяметр – каля 20 см.

Лічыцца, што Брацкая свечка аб’ядноўвае людзей як падчас вырабу, так і пасля. У Лоску яна будзе запальвацца падчас кожнай службы ў якасці супольнай ахвяры Богу і святым, а таксама як сімвал сяброўства і блізкасці паміж людзьмі.

Юля Бондар

Фота Аляксея Піскуна

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *