За высокiя паказчыкi

М1.p65

ў службовай дзейнасці і паспяховае выкананне задач, якія стаяць перад органамі ўнутраных спраў Указам Прэзідэнта А. Р. Лукашэнкі медалём “За бездакорную службу” III ступені ўзнагароджаны Вячаслаў Браніслававіч Горбач – міліцыянер-дзяжурны ізалятара часовага ўтрымання.

Загадам камандавання ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь нагрудны знак “За самаадданую службу” атрымалі Іван Уладзіміравіч Бабіч – міліцыянер-вадзіцель аператыўна-дзяжурнай службы і Дзмітрый Станіслававіч Пачыкоўскі – памочнік дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы.

Граматай Міністэрства ўнутраных спраў адзначаны Сяргей Вітальевіч Латышаў – намеснік начальніка РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі.

Грамата Упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама ўручана Ігару Пятровічу Міхайлаву – оперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку. Падзяку ўпраўлення заслужылі Аляксандр Іванавіч Ерахавец  і Мікалай Фёдаравіч Барадака – участковыя інспектары аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Больш за два дзесяцігоддзі носіць Іван Іванавіч ГРЫБОЎСКІ міліцэйскую форму. Па выніках мінулага года ён стаў лепшым старшым аператыўным дзяжурным у вобласці, за што і атрымаў з рук начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама І. У. Яўсеева пасведчанне “Лепшы па прафесіі”.

У РАУС І. І. Грыбоўскі прыйшоў адразу пасля арміі, у той жа год паступіў на завочнае аддзяленне Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў. Пачынаў у званні старшага сяржанта ўчастковым інспектарам, зараз – маёр, узначальвае аператыўна-дзяжурную службу, у яго падпарадкаванні 12 супрацоўнікаў. Яго не раз адзначалі як добрасумленнага, высокапрафесійнага работніка. Сярод шматлікіх узнагарод – медаль “За бездакорную службу” III ступені, значок “За выдатную службу”. Аператыўна-дзяжурная служба ў многім з’яўляецца візітнай карткай міліцыі. Менавіта сюды, на тэлефон “102” звяртаюцца людзі за дапамогай, паведамляюць пра разнастайныя здарэнні. За суткі фіксуецца да 300 сігналаў. У гэтым інфармацыйным патоку неабходна хутка арыентавацца, правільна рэагаваць, абавязкова праяўляць ветлівасць, нават калі чалавек тэлефануе ў дзясяты раз і скардзіцца, што ў яго дрэнна ідзе тэлевізар…

Алена ЗБІРЭНКА, фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars