Святкавалі дзень прызыўніка

Общество

Мерапрыемства, прысвечанае чарговаму, зімоваму прызыву на тэрміновую воінскую службу, традыцыйна праходзіла ў раённым цэнтры культуры. У зале сядзелі юнакі, наперадзе ў якіх – суровыя армейскія будні ў розных воінскіх фарміраваннях і падраздзяленнях краіны, вялікая работа над фізічнай і духоўнай узмужнеласцю. Яны не цешылі сябе ружовымі надзеямі на тое, што будзе лёгка. Але кожны хацеў, каб і яго матуля атрымала падзячнае пісьмо ў канверце з армейскім штампам…

Адкрыў Дзень прызыўніка ваенны камісар раёна Валерый Мікалаевіч Патапчанка. У некалькіх словах ён расказаў, чаго чакаць юнакам ад тэрміновай службы, што яны павінны быць гатовы да пэўных складанасцей, якія толькі загартуюць, навучаць не пасаваць перад жыццём і яго праблемамі. А затым да будучых вайскоўцаў з наказам ад усіх матуль звярнулася Ірына Віктараўна Дашыневіч з Выганічаў. Прыадкрыў завесу невядомага пакуль будучым вайскоўцам армейскага жыцця старшы лейтэнант Максім Кучко.

Як павялося, падчас конкурснай праграмы прысутныя юнакі і бывалыя салдаты паспрачаліся, хто больш моцны ў разборцы-зборцы аўтамата, чыстцы бульбы і падняцці гіры. У першых двух конкурсах ваеннаслужачыя Сяргей Паскевіч і Віктар Брылеўскі паказалі большыя ўменні, чым навабранцы Уладзімір Ліпніцкі і Акмал Салаўёў. А вось у гіравым спорце спаборніцтва паміж прадстаўніком воінскай часці 30695 Андрэем Косціным і Міхаілам Корзанам з Вайганаў ішло практычна на роўных. Бачна, з фізічнай падрыхтоўкай у арміі ў юнака праблем не будзе.

На працягу ўсяго мерапрыемства ўсёй зале дарылі песні артысткі раённага цэнтра культуры.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *