Ветэранам – падзяка…

Общество

Сумеснае пасяджэнне прэзідыумаў Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў, райарганізацыі грамадскага аб’яднання ветэранаў і бюро раённага камітэта ГА “БРСМ” прайшло ў Валожынскім краязнаўчым музеі. 

    Нагодай стала падвядзенне вынікаў дзейнасці ў рамках падпісанага паміж указанымі арганізацыямі ў сакавіку мінулага года “Пагаднення аб супрацоўніцтве”, а таксама знакавая падзея ў прафсаюзным жыцці краіны – уручэнне Прэзідэнтам Беларусі ўзнагароды “За духоўнае адраджэнне” ФПБ.

    Мерапрыемства пачалося мультымедыйнай прэзентацыяй-расказам пра шэраг праектаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якія былі адзначаны гэтай высокай узнагародай. Адным з самых маштабных праектаў стала рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу “Курган Славы”.

    У нашым раёне ў час прафсаюзнай акцыі “Памяць” райаб’яднанне прафсаюзаў, райкам ГА “БРСМ”, актывісты вайсковай часці 30695 навялі парадак на месцах масавых воінскіх пахаванняў, упарадкавалі тэрыторыю хутара “Лапіцы” (там размяшчаецца мемарыяльны комплекс у памяць аб ахвярах вайны).

    Прайшлі мерапрыемствы па ўшанаванні ветэранаў працы “Эстафета пакаленняў”, а таксама многія іншыя важныя падзеі ў грамадскім жыцці Валожыншчыны.

    Падчас сумеснага пасяджэння ад імя прэзідыума раённага аб’яднання прафсаюзаў Падзячныя лісты атрымалі паважаныя ветэраны, якія займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю і працягваюць працаваць з маладым пакаленнем: старшыня Івянецкай гарпасялковай ветэранскай арганізацыі Аляксандра Пятроўна Нядвецкая, член раённага Савета ветэранскай арганізацыі Софія Ігнацьеўна Кавяза, старшыня клуба пажылых людзей “Залатая восень” Ганна Іосіфаўна Трухоўская, метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ірына Станіславаўна Ваньковіч, ветэраны педагагічнай працы Святлана Саламонаўна Бушланава і Варвара Іванаўна Ермашкевіч. За добрасумленную працу па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў і памятных месцаў на тэрыторыі раёна аб’яўлены падзякі асабоваму саставу вайсковай часці 30695, раённаму камітэту ГА “БРСМ”, а таксама галоўнаму спецыялісту аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганне Канановіч.

    У рамках мерапрыемства таксама былі абмеркаваны напрамкі далейшай работы з ветэранамі. У прыватнасці, ім будуць аказваць дапамогу ў вырашэнні розных бытавых пытанняў, ажыццяўляць пастаянны кантроль за выкананнем дадатковых мер адраснай сацыяльнай падтрымкі, для іх і з іх удзелам будуць ладзіць шматлікія праекты, конкурсы, фестывалі.

Сяргей САДОЎСКІ



Добавить комментарий