Кнiга – жыватворная крынiца

Культура

З часоў Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага кніга заўсёды была для беларусаў жыватворнай крыніцай, надзейным фундаментам нацыянальнага развіцця. Літаратура выхоўвала ў людзях лепшыя якасці, аказвала вялікі, а часам і вызначальны ўплыў на фарміраванне іх светапогляду.

Сёлета наша краіна адзначае юбілей беларускага кнігадрукавання – 500 гадоў, як Францыск Скарына надрукаваў першы экзэмпляр Псалтыра ў беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы, паклаўшы пачатак айчыннаму кнігадрукаванню. Гэта значная падзея для старажытнага Полацка, у якім нарадзіўся Францыск Скарына.



Добавить комментарий