500-годдзе кнігадрукавання

500-годдзе-кнігадрукавання

Бягучы год у цэнтральнай раённай бібліятэцы абяцае быць насычаным літаратурнымі імпрэзамі. Тут загадзя распрацаваны план мерапрыемстваў да святкавання 500годдзя беларускага кнігадрукавання.

Рыхтуюцца і да другога важнага юбілею – 135 гадоў з дня нараджэння народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Наведвальнікам бібліятэкі прадстаўлена літаратурная выстава “Светачы зямлі беларускай”, прысвечаная творчасці класікаў. Увага прыкавана і да іншых не менш значных дат – 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Брыля і Пімена Панчанкі, 105-годдзя Максіма Танка і 130-годдзя Цішкі Гартнага.

У кампетэнцыі бібліятэкараў пазнаёміць чытачоў з яшчэ адной знакавай падзеяй гэтага года – 1155-годдзем горада Полацка – старажытнай сталіцы беларускага асветніцтва.

За студзень бягучага года ў чытальную залу бібліятэкі запісаліся 435 чалавек, на абанемент – 639. За месяц чытачам выдадзена больш за тры тысячы кніг. Бібліятэка атрымала 142 экзэмпляры кніг выдавецтваў “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі” і “Мастацкая літаратура”.

Кнігалюб Галіна Карлаўна Бібік з пачатку 2017-га ўжо некалькі разоў прыходзіць за літаратурнымі навінкамі. Бібліятэкары Святлана Міхайлаўна Ацесленка і Дзіяна Уладзіміраўна Гасціловіч вывучылі густы частых наведвальнікаў і ўмеюць параіць, што варта пачытаць.

Тэкст і фота Алены ПАШКЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars