Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!

Общество

Кожны год 15 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Мы аддаём даніну заслужанай павагі ўсім, хто з гонарам выконваў свой воінскі абавязак. Вы з’яўляецеся пераемнікамі традыцый ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, уносіце важкі ўклад у работу па патрыятычным выхаванні моладзі, фарміраванні такіх пачуццяў, як дружба, адданасць і любоў да роднай зямлі. Вы, як ніхто іншы, разумееце важнасць зберажэня міру і добрых адносін паміж народамі.

Кожны з нас удзячны маці, што выхавалі сапраўдных герояў, і нізка схіляе галаву перад тымі, хто назаўсёды застанецца ў нашай памяці маладым.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, сапраўднага баявога таварыства. Шчасця і дабрабыту вашым сем’ям, мірнага неба над галавой!

Мікалай Анатольевіч Астрэйка,

старшыня раённага выканаўчага камітэта



Добавить комментарий