Pэгiянальныя навiны ад члена Саюза журналістаў Беларусі Наталлі Штэйнер

Общество

    За 2016 год у раёне для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома выдзелены 149 участкаў, 114 з іх — грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Самая вялікая забудова вядзецца ў Ракаўскім сельсавеце, зямля на яго тэрыторыі карыстаецца найвялікшым попытам з-за блізкасці сталіцы. У гэтым сельсавеце выдзелены летась 60 участкаў пад індывідуальнае будаўніцтва, усе толькі тым, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Па Валожыне (мікрараён вёскі Ганчары) выдзелены 21/21 участак, па Івянцы – 18/18, Валожынскім сельсавеце – 23/2, Івянецкім – 9/6, Вішнеўскім – 4/0, Гародзькаўскім – 7/0, Дорскім – 2/2, Пяршайскім – 5/5. За студзень бягучага года прынята рашэнне аб выдзяленні 26 участкаў пад жыллёвае будаўніцтва, 19 з іх – тым, хто стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў.

 

    За мінулы год па раёне прадпрыемствамі рознай формы ўласнасці, арганізацыямі і ўстановамі сабрана 404,4 тоны макулатуры, 83,7 тоны палімерных адходаў, 45,2 тоны зношаных шын, 7,5 тоны адходаў бытавой тэхнікі і 4,7 тоны адпрацаваных маслаў.

Даведзенае зверху заданне выканана толькі па зборы шкла. Яго было сабрана 642,5 тоны, што склала 107 працэнтаў да запланаванага. За першы месяц бягучага года ўжо сабрана 21,6 тоны макулатуры (2,2 тоны – райспажыўтаварыства, 14,3 – жылкамунгас і 5,1 – “Еўраопт”), шкла – 27 тон 239 кілаграмаў  (15,5 тоны – нарыхтоўчы пункт ТАА “Веда-Транзіт”, які знаходзіцца на вуліцы Набярэжнай у Валожыне, 9,95 тоны – жылкамунгас, 1,8 – райспажыўтаварыства), палімерных матэрыялаў – 4 тоны 236 кілаграмаў (2,935 тоны – жылкамунгас, 1 тона – райспажыўтаварыства і 301 кілаграм – “Еўраопт”), адходаў бытавой тэхнікі – 138 кілаграмаў (ЖКГ).

 

    У бягучым годзе ў раёне зарэгістраваны 7 новых юрыдычных асоб і 12 індывідуальных прадпрымальнікаў.

Сярод юрыдычных асоб з’явіліся дзве новыя фермерскія гаспадаркі, адна з якіх будзе разводзіць рыбу, дзве фірмы аптовага гандлю, фірма, якая будзе аказваць турыстычныя паслугі. Новыя індывідуальныя прадпрымальнікі ў пераважнай большасці будуць аказваць паслугі па рамонце аўтамабіляў,  займацца будаўнічымі і аддзелачнымі работамі. У Ракаве зарэгістраваны ІП, які будзе аказваць псіхалагічную дапамогу сем’ям, дзе ўзнікаюць праблемы з выхаваннем падлеткаў. За студзень ліквідаваны 2 юрыдычныя асобы і спынілі сваю дзейнасць 6 індывідуальных прадпрымальнікаў.

 

    У Валожынскім прафесіянальным сельскагаспадарчым ліцэі завяршыўся прадметны Тыдзень кваліфікацыі “Вадзіцель аўтамабіля”, у якім прымалі ўдзел навучэнцы III курса.

У рамках Тыдня прайшлі тэарэтычны конкурс па ўстройстве аўтамабіля і Правілах дарожнага руху, практычны конкурс па кіраванні аўтамабілем, віктарына на замежнай мове па прафесіі. Пераможцам прызнаны Дзмітрый Загорскі (група 35-960). Другое і трэцяе месцы занялі Дзмітрый Навіцкі (35-95) і Дзмітрый Платановіч (35-96).

 

    У раённым турніры па баскетболе сярод мужчынскіх каманд прынялі ўдзел 6 каманд.

Выйграла турнір каманда выпускнікоў гімназіі. Другое і трэцяе прызавыя месцы занялі каманды райаграпрамтэхнікі і выпускнікоў Багданаўскай сярэдняй школы. Тройка пераможцаў узнагароджана граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і грашовымі прызамі.

 

    Члены аддзялення дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – людзі, пра якіх гавораць, што старасць іх дома не застане.

Яны любяць тэатры і канцэрты, падарожжы па рэспубліцы і выезды на прыроду. 5 лютага 19 чалавек пабывалі ў Мінску, дзе ў музычным тэатры паглядзелі аперэту “Цыганскі барон”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *