Дарагія жыхары Валожыншчыны! Паважаныя ваеннаслужачыя і ветэраны Узброеных Сіл!

Общество

Сардэчна віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Кожны з тых, чыёй справай жыцця стала абарона нашай роднай краіны, заслугоўвае самых цёплых, шчырых слоў удзячнасці за сваю працу. Мы, беларусы, па праве можам ганарыцца абаронцамі нашай Айчыны, прафесіяналамі сваёй справы, тымі, хто штохвілінна стаіць на варце нашай бяспекі, на варце мірнага жыцця нашых дзяцей.

Мы аддаём даніну павагі ветэранам, якія са зброяй у руках змагаліся за радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ўсім беларускім мужчынам, хто з гонарам абараняе рубяжы Беларусі.

Паважаныя сябры! Жадаю вам мірнай працы і моцнага здароўя. Нязгоды і клопат няхай не азмрочваюць ваша жыццё і жыццё блізкіх людзей. Памятайце, што сапраўдная абарона – гэта не толькі барацьба со зброяй у руках, але і ўменне проста шанаваць і берагчы тое, што па-сапраўднаму дорага сэрцу.

Шчыра жадаю вам заўсёды быць надзейным абаронцам свайго шчасця і шчасця родных. Міра вам, любові і дабра!

Старшыня райвыканкама М. А. АСТРЭЙКА



Добавить комментарий