У Палацы культуры Маладзечна адбыўся афіцэрскі баль

Общество

17 лютага ў Палацы культуры Маладзечна адбыўся афіцэрскі баль, на які штогод запрашаюцца лепшыя ваеннаслужачыя Мінскай вобласці. Па традыцыі сваіх мужоў на ўрачыстасць суправаджалі жонкі.

Воінскую часць 30695 прадставілі: камандзір палкоўнік Сяргей Вячаслававіч ГАЛІЕЎ, падпалкоўнік Андрэй Віктаравіч КАЛАЧ, старшы лейтэнант Ігар Васільевіч ВЯЖЭВІЧ, а таксама іх абранніцы Аксана Мікалаеўна, Кацярына Міхайлаўна, Валянціна Віктараўна.

У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Валожынскага райвыканкама Мікалай Анатольевіч Астрэйка з жонкай Святланай Леанідаўнай.

Для валожынскіх вайскоўцаў важным момантам стала ўручэнне Ганаровай граматы Мінскага абласнога савета дэпутатаў І. В. Вяжэвічу. Узнагароду за выдатную службу малады афіцэр атрымаў з рук губернатара Міншчыны Сямёна Барысавіча Шапіры.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий